Skip to main content

Сустрэча працаўнікоў службы аховы здароўя пройдзе ў Лідзе (праграма)

Сустрэча працаўнікоў службы аховы здароўя адбудзецца ў Лідзе 11 красавіка 2015 г. у касцёле Св. Сям'і па вул. Тухачэўскага. Галоўная тэма сустрэчы -  "Медыцынскія і духоўныя аспекты дэпрэсіі".

Праграма мерапрыемства

10:00 - пачатак сустрэчы. Прывітанне ўдзельнікаў. Кс. Мікалай Ціхановіч, душпастыр службы здароўя г. Гродна.

10:15 - Медыцынскія аспекты дэпрэсіі. Карпюк В. А., кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, заг. кафедры псіхатэрапіі і наркалогіі Гродзенскага Медыцынскага Універсітэта.

11:30 - перапынак.

12:00 - Дэпрэсія як этап у працэсе росту асобы. с. Паўла Бобэр з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і, магістр псіхалагічных і педагагічных навук, г. Баранавічы.

13:15 - абед.

15:00 - св. Імша (Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі).

16:30 - Паміж дэпрэсіяй і апантанасцю. Кс. Мікалай Ціхановіч, душпастыр службы здароўя г. Гродна.

17:30 - малітва і заканчэнне сустрэчы.

Сустрэча арганізуецца Душпастырствам працаўнікоў аховы здароўя Гродзенскай Рыма-каталіцкай Епархіі.

Па ўсім пытанням звяртайцеся, калі ласка, па тэлефону да кс. Мікалая Ціхановіча (маб. тэл .: 8 -0298-845-482 МТС; 8-0296-611-405 VELCOM).