28 сакавіка ў суботу адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху, які традыцыйна правядзе моладзь нашага горада. Набажэнства распачнецца св. Імшой а 19.00 гадз. у Гродзенскім Фарным касцёле, па заканчэнні, якога вернікі пройдуць па вуліцах да Пабернардзінскага касцёла, дзе адбудзецца завяршэнне набажэнства Крыжовага шляху.
Парадак нясення і трымання Крыжа моладдзю парафій Гродна падчас Крыжовага шляху 28 сакавіка
1. Пачатак і ўступ у Фарным касцёле – моладзь з катэдральнай парафіі
2. І-ІІ – Гродна-Дзевятоўка
3. ІІ-ІІІ - Гродна-аа. Францішканцаў
4. III- IV –Гродна-Аўгустовак (пар. Маці Божай Міласэрнасці)
5. IV- V – Акадэмічнае душпастарства “Open”
6. V - VI – Студэнты з Нігерыі
7. VI - VII – пар. Францішканская
8. VII - VIII –Гродна-Вішнявец
9. VIII - IX – Грандзічы і Путрышкі
10. IX - X – Клерыкі і ўдзельнікі рэкалекцый у ВДС -Гродна
11. X - XI – Гродна-Паўдневы - Сапоцкін
12. XI-XII – Гродна-Дзевятоўка
13. ХІІ - XIII – Гродна-Вішнявец
14. XIII -XIV – пар. Св. Юзафа, пар. Святога Духа, пар. Каробчыцы, пар. Святога Збавіцеля - Гродна.
15. Ад XIV стацыі перад пабернардынскім касцёлам да пабернардынскага касцёла – моладзь з пабернардынскай парафіі.