Дарагая Моладзь! Вучні школ і студэнты навучальных устаноў ў Гродна! Паважаныя Вернікі Гродзенскіх парафіі! 28 сакавіка ў суботу адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху, які традыцыйна правядзе моладзь нашага горада. Пры рэлігійным спеве, і ў разважанні прыпынкаў Крыжовага шляху мы пройдзем па вуліцах горада.
Спачатку запрашаю Вас на Св. Імшу а 19.00 гадз. у Гродзенскім Фарным касцёле, па заканчэнні, якой мы пойдзем па вуліцах да Пабернардзінскага касцёла, дзе адбудзецца завяршэнне набажэнства Крыжовага шляху.
29 сакавіка, у Вербную нядзелю, а 13.00 гадз. запрашаю Вас таксама на узгорак перад Пабернардзінскім касцёлам, дзе будуць асвечаныя Пальмы і галінкі вярбы. Потым пойдзем у працэсіі з Пальмамі да Фарнага касцёла, каб там, а 14.00 гадз. прыняць ўдзел у св. Імшы для моладзі.
Запрашаю да ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах, душпастыраў моладзі і маладых людзей, якія вучацца ў школах і на навучальных установах, працуюць ў розных месцах працы. Пастарайцеся прыйсці на гарадскі Крыжовы шлях і працэсію для моладзі, каб паказаць сваім аднагодкам, што Вам добра быць разам пры Хрысце.
На плённы ўдзел усіх ад усяго сэрца б л а г а с л а ў л ю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Прашу паважаных пробашчаў г. Гродна, прачытаць гэтае запрашэнне падчас нядзельных аб'яў 22 сакавіка. Таксама, калі ласка, прашу аказаць моладзі падтрымку, каб яна магла удзельнічаць у Крыжовым шляху і Вербнай працэсіі.