Skip to main content

Біскуп А. Кашкевіч запрашае работнікаў аховы здароўя на Дыяцэзіяльную сустрэчу ў Лідзе

Паважаныя работнікі бальніц, паліклінік і дамоў сацыяльнай апекі Гродзенскай Дыяцэзіі! Запрашаю Вас на Дыяцэзіяльную Сустрэчу Работнікаў медустаноў, якая адбудзецца 11 красавіка ў парафіяльным касцёле пн. Святой Сям'і ў Лідзе. Пачатак сустрэчы у 10.00 гадзін. Сустрэчу арганізуе Душпастырства Аховы Здароўя ў г. Гродна. У межах сустрэчы заплянаваныя канферэнцыя, Святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і Споведзь, час на знаёмства і сумесную гутарку.

Рэлігійная праблематыка сустрэчы будзе таксама звязана з тэмай "Медыцынскія і духоўныя аспекты дэпрэсіі". Няхай удзел у сустрэчы паслужыць памнажэнню клопату аб сваей хрысціянскай фармацыі і дапаможа паспяхова рэалізаваць місію ў адносінах да людзей, якія нясуць крыж сваей хваробы і пакуты.

Усіх арганізатараў і ўдзельнікаў Дыяцэзіяльнай Сустрэчы работнікаў Аховы Здароўя ад усяго сэрца б л а г а с л а ў л ю

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

 

Прашу Паважаных Святароў Пробашчаў і Адміністратараў гродзенскай дыяцэзіі паведаміць медыцынскіх работнікаў сваёй парафіі аб запланаванай сустрэчы падчас абвяшчэння парафіяльных аб’яў у бліжэйшыя нядзелі. Вельмі прашу заахвоціць падчас парафіяльных аб'яваў і асабістых сустрэч да ўдзелу ўсіх зацікаўленых асоб і паклапаціцца аб арганізацыі прыезду на сустрэчу ў Ліду сваіх парафіян. Праграма сустрэчы да нашага паведамлення прыкладаецца.

З боку практычнага ўдзелу ў падрыхтоўцы дастатковай колькасці ежы неабходна да 7 красавіка бягучага года паведаміць аб удзеле групы асоб па тэлефоне кс. Мікалая Ціхановіча, душпастыра Службы Здароў’я і арганізатара сустрэчы (тэл. маб: 8-0298-845-482 МТС; 8-0296-611-405 Velcom).

Сустрэча будзе адкрытая для ўсіх зацікаўленых.