Skip to main content

Душпастырства OPEN запрашае на чуванне і адарацыю (праграма)

Ксёндз Антоні Грэмза і малітоўная група моладзі душпастырства Open у сувязі з Папскай вялікапоснай ініцыятывай "24 гадзіны для Госпада" запрашаюць усіх: пажылых людзей, моладзь і дзяцей на чуванне і адaрацыю перад Госпадам у Эўхарыстыі, якія будуць праходзіць у Гродзенскім пабрыгідскім касцёле 13-14 сакавіка.

Праграма малітоўнай сустрэчы

Пятніца, 13 сакавіка:

7.30 - св. Імша

На працягу дня - эўхарыстычная адарацыя

17.45 - Ружанец

19.15 - св. Імша

20.00 - Крыжовы шлях

На працягу начных і ранішніх гадзін - адарацыя праслаўлення, біблійная медытацыя, малітва аб аздараўленні, цішыня, малітва пасвячэння

Субота, 14 сакавіка:

7.30  - св. Імша

Сардэчна запрашаем !