Skip to main content

22 сакавіка - першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша

22 сакавіка -  прыпадае першая гадавіна пасля смерці кс. Казіміра Войнюша. З гэтай нагоды, 21 сакавіка, ў парафіі Ішчолна (Шчучынскі р-н), дзе перад смерцю адбываў служэнне, у 12 гадзін, адбудзецца св. Імша за супакой яго душы. А 22 сакавіка, апоўдні а 12-й (мясцовага часу), адбудзецца памінальная св. Імша  ў роднай парафіі святара, ў в. Лаворышкес (Lavoryškes, Літоўская Рэспубліка).

Заахвочваем чытачоў да малітвы ў інтэнцыі спачылага святара. Няхай міласэрны Бог адорыць яго ласкай радасці, супакою і сузірання свайго Найсвяцейшага Аблічча ў нябесным валадарстве.