3 сакавіка ў Лідзе адбудзецца турнір па міні-футболе імя св. Тарцізія сярод міністрантаў.
У спаборніцтвах прымуць удзел каманды парафій з Ліды, Гродна, Шчучына і Ашмянаў. Распачнецца турнір святой Імшой а 9-ай гадзіне ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа, якую ўзначаліць ксёндз біскуп Юзаф Станеўскі. Гульні будуць праходзіць ў спартыўным комплексе "Алімпія", там жа па заканчэнні турніру адбудзецца ўзнагароджанне каманд.
Арганізатарамі турніру з'яўляюцца клерыкі V курса Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
Кл. Дзяніс Бразінскі