Душпастырства OPEN запрашае ўсіх ахвотных на вялікапосныя рэкалекцыі, якія будуць праходзіць 5, 6, 7 сакавіка ў Пабрыгіцкім касцёле і манастыры назарэтанак.
Попел - адметны знак пачатку Вялікага посту. Шэры попел, сімвал таго, што застаецца па чалавеку, калі спаляецца сам з любові да Бога і бліжняга. Спаляцца, каб быць попелам, ці гэта сёння яшчэ мае свой сэнс? Магчыма, адказ прыйдзе падчас рэкалекцый.
5 сакавіка, чацвер
19.15 - св. Імша з навучаннем (Пабрыгіцкі касцёл)
20.30 - Духоўная канферэнцыя і знаёмства з ксяндзом рэкалекцыяністам(зала манастыра сясцёр назарэтанак)
6 сакавіка, пятніца
19.15 - Св. Імша з навучаннем
20.30 - адарацыя з роздумам Крыжовага Шляху (Выпрабаванне Сумлення) і Сакрамэнт Споведзі
7 сакавіка, субота
19.15 -Св. Імша з навукай
20.30 - Акт прысвячэння Езусу і Выбар Хрыста за нашага Госпада
Напрыканцы адбудзецца прыязная сустрэча, падчас якой будзе магчымасць асабіста паразмаўляць з ксяндзом рэкалекцыяністам Мікалаем Ціхановічам.
Душпастыр моладзі кс. Антоній Грэмза запрашае таксама ўсіх жадаючых на Крыжовы Шлях, які адбываецца кожную пятніцу а 20 гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле.