Skip to main content

У Навагрудку адбудзецца сустрэча для дзяўчат (падрабязная праграма)

З 13 па 15 лютага ў Навагрудку пройдзе сустрэча для дзяўчат. Мерапрыемства распачнецца а 17 гадзіне ў кляштары сясцёр назарэтанак (вул. 1 мая, 26).

Прыняць удзел могуць дзяўчаты старэйшага ўзросту (ад 9 класа і вышэй). Тэмай сустрэчы стануць словы "Любоў, закаханасць і ўзаемаадносіны паводле слова Божага". Усіх ахвотных стаць удзельніцамі мерапрыемства просім скантактавацца з с. Клярай тэлефанічна (+37533 3212633) або напісаць да яе ў кантакце.

 Праграма назарэтанскай моладзевай сустрэчы ў Навагрудку - 13 - 15.02.2015

Пятніца 13.02.

18: 00 - Імша ў касцёлу св. Міхаіла

19:00 - вячэра

19:40 - знаёмства і канферэнцыя

20:45 - 21:30 - адарацыя

22:15 - піжамная вечарына

 

Субота 14.02

9:00 - малітва

9:20 - сняданак

10:15 - канферэнцыя 

11:00 - 12:00 - скрутацыя 

12:00 - размовы ў групах

12:45 - абед

13:30 - 16:00 - вольны час

16:00 - канферэнцыя 

17:00 -18:30 - адарацыя

18:30 - вячэра

19:00 - 21:30 - вясёлы вечар

22:30 - "піжамная вечарына"

 

Нядзеля 15.02

8:00 - малітва

8:30 - сняданак

9:30 – Імша з сёстрамі ў Фары 

10:15 – канферэнцыя

11:15 – развітанне