24 студзеня ў 18.00 ў гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя пройдзе экуменічная сутрэча, прысвечаная Тыдню малітваў аб еднасці хрысціян. У ёй прымуць удзел святары розных хрысціянскіх канфесій, у тым прадстаўнікі праваслаўнай Царквы і Лютэранства.
Пасля экуменічнага набажэнства адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціян.