Skip to main content

Гродзенскі хор «Cantate Domino» запрашае на святочны канцэрт

 Гродзенскі хор «Cantate Domino» сардэчна запрашае на святочны канцэрт калядак і пастаралак, які адбудзецца 18 студзеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) у Гродне.

  У 12.00 пачнецца святая Імша, музычнае аздабленне якой падрыхтуе хор. Пасля Імшы — канцэрт.

 Хор «Cantate Domino» ў 2014 г. адзначыў 15-годдзе свайго існавання. У хоры спяваюць 43 чалавекі. З самага пачатку кіраўніком хору з’яўляецца Генрых Давідовіч. Хор выконвае спевы на трох мовах: польскай, лацінскай і беларускай. Рэпертуар калектыву складаецца са спеваў на ўсе літургічныя перыяды, сярод якіх творы знакамітых кампазітараў класічнай музыкі.

Паводле Catholic.by