16 лютага распачынаюцца святкаванні 25-гадовага юбілею Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На юбілей запрашаюцца ўсе святары, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
У юбілейнай сустрэчы прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 1 верасня 1990 года паклікаў да існавання гэтую навучальную ўстанову. Падчас сустрэчы арцыбіскуп скіруе слова да навучэнцаў і святароў семінарыі, а на святой Імшы прамовіць гамілію.
Падчас Эўхарыстыі прысутныя духоўныя асобы будуць дзякаваць Пану Богу за 25-годдзе існавання семінарыі і 25 гадоў пастырскага служэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Пачатак сустрэчы запланаваны на 10.00, святая Імша ў капліцы семінарыі — на 12.00.
Паводле Catholic.by