Skip to main content

У смаргонскім араторыі адбудзецца “Турнір Яна Боско”

З 18 па 29 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца ІІІ штогадовы турнір па настольным футболе, настольным тэнісе, гульні “там-там” і шашках. Турнір носіць імя Яна Боско.

У параўнанні з мінулымі турнірамі, у гэтым годзе вельмі шмат удзельнікаў, таму іх чакае гарачае спаборніцтва. Сярод удзельнікаў ёсць пераможцы і фіналісты мінулых турніраў, моладзь, аніматары, законныя сёстры і святары. 

Турнір пачнецца лесаваннем 18 студзеня а 19-й гадзіне ў кабінеце №15, дзе ўдзельнікі пазнаюць сваіх супернікаў на групавым этапе. Фінальныя гульні запланаванны на 29 студзеня, віншаванне пераможцаў адбудзецца 31 студзеня на свяце св. Яна Боско. 

Каб прыняць удзел, трэба: 

1. Запісацца ў арганізатараў турніру па тэл.+375 29 285 77 46 (Дзяніс) або ў араторыі, у 

кабінеце №15. Запіс працягваецца да 17 студзеня. 

2. Здаць узнос за ўдзел 30 тыс. рублёў. 

3. Абавязкова прысці 18 студзеня а 19-й гадзіне ў араторый імя св. Яна Боско ў Смаргоні, кабінет №15. 

Паводле sdb.by