31 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца прагляд калядак і пастаралак. Вечар, прысвечаны спеву калядак і пастаралак, па традыцыі арганізуецца сапоцкінскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пройдзе ўжо ў 14-ы раз.
Пачатак у 18.00.
Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, індывідуальныя выканаўцы. Кожная група або саліст могуць прадставіць максімум тры творы.
Аб сваім удзеле праінфармаваць кс. Антонія Абухоўскага, пробашча парафіі ў Сапоцкіне, да 20 студзеня па тэлефоне:
+375 29 888 18 29
8 015 299 21 30
Паводле Catholic.by