IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 12 верасня 2015 г. да Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).
Адпаведнае рашэнне было прынята падчас сустрэчы Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, якая прайшла 29 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ.
IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў пройдзе пад дэвізам «Любоў – наша місія: сям’я ў поўні жывая». Гэта дэвіз Сусветнай сустрэчы сем’яў з удзелам Папы Францішка, якая адбудзецца з 22 па 27 верасня 2015 г. у Філадэльфіі (ЗША).
Паводле Catholic.by