Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне аб’яўляе прыём абітурыентаў на 2025-2026 навучальны год.
Гэтай восенню семінарыя распачне 36-ы навучальны год. “Яна клапоціцца пра тое, каб Касцёлу ў Беларусі служылі верныя, адданыя пастыры, і як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара”, – паведамляюць нам з семінарыі і цытуюць наступныя словы: “Вышэйшыя семінарыі для фармацыі святароў неабходныя. Інтэгральнае выхаванне ў іх павінна быць скіравана на тое, каб па прыкладзе нашага Пана Езуса Хрыста, Настаўніка, Святара і Пастыра, семінарысты сталі сапраўднымі пастырамі душ” (Optatam Totius, 4).
Паводле Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працэс падрыхтоўкі да святарства працягваецца сем гадоў, уключаючы інтэгральную фармацыю розных сфер асобы: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.
Нам паведамляюць: “Працэс фармацыі дапамагае семінарыстам узрастаць у веры, будаваць сваё духоўнае жыццё згодна з евангельскімі парадамі і прынцыпамі, праз розныя аскетычныя практыкі яны пазнаюць сябе, вывучаючы філасофскія і тэалагічныя дысцыпліны, а таксама класічныя і замежныя мовы і дапаможныя прадметы”. Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, вучоба ў семінарыі прадугледжвае літургічную практыку ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі студэнт семінарыі мае права звяртацца да біскупа сваёй дыяцэзіі з просьбай удзяліць яму пасвячэнне.
Для паступлення ў семінарыю абітурыент павінен прадставіць наступныя дакументы:
уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;
уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;
сертыфікаты двух ЦЭ; калі ёсць сертыфікат з ЦТ па іншым прадмеце, можна прадставіць і яго;
пасведчанне аб хросце;
пасведчанне аб канфірмацыі;
пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;
характарыстыка ад пробашча;
характарыстыка ад катэхета;
медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ;
пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33);
ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);
чатыры фотаздымкі 3х4 см.
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і мець якасці, неабходныя для будучага святарскага служэння.
Прыём дакументаў
У рэктараце семінарыі ў Гродне:
папярэдні запіс па тэлефоне: +375 15 262 22 22;
адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А (дакументы прымае дзяжурны святар).
З пытаннямі звяртацца па тэлефонах:
+375 29 588 22 97 ксёндз Віталь Вайцяхоўскі, рэктар;
+375 29 782 60 95 ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект;
+375 33 325 43 08 ксёндз Павел Скуба, мадэратар прапедэўтычнага перыяду.
У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 553 90 76 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);
адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1А (дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі).
У Віцебскай дыяцэзіі:
папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 884 54 82 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);
адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1 (дакументы прымае кс. канонік Мікалай Ціхановіч).
У Пінскай дыяцэзіі:
папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 727 31 98 (кс. Андрэй Рылка);
адрас: Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 16.
Уступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца 12 жніўня ў 10.30 у семінарыі (г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А). Падача дакументаў у семінарыі 11 жніўня з 10.30. Для абітурыентаў з аддаленых месцаў на час экзамену прадугледжаны начлег.