Skip to main content

У гродзенскай катэдры на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў пройдзе экуменічнае набажэнства

2019 01 17 oecumenism cross one in christ 710x434У суботу 25 студзеня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій. Яно будзе праведзена на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў.

Пачатак набажэнства ў 18.00, узначаліць яго біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Біскуп запрашае на набажэнства ўсіх жадаючых – прадстаўнікоў і вернікаў розных канфесій горада Гродна i наваколля. Удзельнікі будуць сумесна маліцца аб дары адзінства і супрацоўніцтва, аб тым, каб быць разам перад выклікамі сучаснасці і несці грамадству дух салідарнасці і надзеі.

Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праводзіцца з 1968 г., праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня. Сёлета ён адбываецца пад дэвізам “Ці верыш у гэта?” (Ян 11, 26) і прысвечаны 1700-годдзю з часу Нікейскага Сабору, на якім быў зацверджаны першы Сімвал хрысціянскай веры.

На Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў рыхтуюцца спецыяльныя матэрыялы з біблійнымі тэкстамі, малітвамі, прапановамі набажэнстваў. З 1975 г. іх штогод рыхтуюць хрысціяне розных краін. Сёлета матэрыялы падрыхтаваны братамі і сёстрамі з манаскай супольнасці ў Базэ (Паўночная Італія).