Skip to main content

У гродзенскім пабрыгіцкім касцёле пройдзе малітоўнае чуванне моладзі

people 4050698 64023 лістапада ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл, вул. Маладзёжная, 2) адбудуцца малітоўнае чуванне і сустрэча моладзі.

Сустрэча прымеркавана да 39-га Сусветнага дня моладзі і пройдзе пад дэвізам “Хто сябе даверыць Пану, пабягуць нястомна!”. Сёлета Сусветны дзень моладзі адзначаецца на дыяцэзіяльным узроўні 24 лістапада, яму спадарожнічаюць словы: “Тыя, хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца” (пар. Іс 40, 31).

Праграма:

18.00 – канферэнцыя пра давер Пану (кс. Яўген Амасёнак)

19.00 – святая Імша з гаміліяй (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй)

20.00 – эўхарыстычная адарацыя (кс. Антоні Грэмза і гурт “Open”)

20.45 – пачастунак і супольныя забавы (кс. Яўген Амасёнак, кс. Андрэй Струкель)

“Вельмі чакаем цябе, прыходзь на сустрэчу!” – запрашаюць арганізатары моладзь з Гродна і ўсіх іншых ахвотных маладых людзей.