Skip to main content

У Гродне пройдзе навуковая канферэнцыя на тэму новай евангелізацыі і ролі свецкіх людзей у Касцёле

simpozium 2У суботу 28 верасня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца навуковая канферэнцыя “Новая евангелізацыя ў кантэксце дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”. Канферэнцыя прысвечана тэме новай евангелізацыі ў кантэксце сінадальнасці і ролі свецкіх людзей у Касцёле.

Канферэнцыя праводзіцца з нагоды пастырскага Года свецкіх і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці.

Арганізатары шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных.

Праграма канферэнцыі:

10:00-12:00 – першая сесія:

• слова мадэратара – кс. канонік Антоній Грэмза

• малітва і ўступнае слова – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч

• “Новая евангелізацыя ў кантэксце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”

• “Евангельская закваска”

• “Роля культу Маці Божай у захаванні і адраджэнні веры”

• “Харызматычнае служэнне ў Беларусі”

12:00-12:30 – перапынак на каву

12:30-13:30 – святая Імша ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі)

13:30-14:30 – абед

14:30-15:40 – другая сесія:

• “Касцёл у абароне жыцця і захаванні сямейных каштоўнасцей”

• “Евангелізацыйныя рухі як адказ на сучасныя выклікі хрысціянству”

• “Ідзі за Мной – клопат свецкіх аб пакліканнях”

15:40-16:00 – перапынак на каву

16:00-16:45 – дыскусійная панэль – усе дакладчыкі

16:45-17:00:

• уручэнне заліковых кніжак навучэнцам Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра – біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч

• заключнае слова – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч