Skip to main content

Праграма ўрачыстасцей у гонар Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай)

kongregackaja 2Сёлета адзначаецца 360-годдзе з часу ўнясення кангрэгацкага абраза ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Праграма:

3 жніўня

19:00 – св. Імша ў капліцы перад цудадзейным абразом Маці Божай Кангрэгацкай;

20:00 – пачатак чування і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;

00:00 – св. Імша ля галоўнага алтара (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч) і працэсія ў касцёле з копіяй цудадзейнага абраза.

4 жніўня

12:00 – урачыстая св. Імша (узначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).

Перад Імшой адбудзецца асвячэнне адноўленага аргана, пасля – канцэрт арганнай музыкі.

Да супольнай малітвы праз заступніцтва Маці Божай Кангрэгацкай запрашаюцца ўсе жадаючыя.