3 жніўня адбудзецца ХХII пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Яе сёлетні дэвіз – “Супакой і дабро”.
Маршрут пілігрымкі: Гродна – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.
Пілігрымка пачнецца малітвай у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.
Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Запісацца можна да 2 жніўня >>>па спасылцы<<<
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+ 375 29 78 40 572 ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі
Праграма пілігрымкі:
07.00 – ад’езд на аўтобусе з плошчы Савецкай у Гродне (прыпынак крама “Баторыя”)
08.00 – ранішнія малітвы ў касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
08.10 – Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км)
09.25 – лес – 09.55 – сад (2 км)
10.20 – сад – 11.40 – Рэпля (5 км)
11.40 – 12.40 – абед
12.40 – Рэпля – 13.45 – Дулеўцы (5 км)
14.10 – Дулеўцы – 15.25 – Роскае лясніцтва (5 км)
15.50 – Роскае лясніцтва – 17.15 – Рось (5 км)
17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы
18.00 – святая Імша
20.30 – вяртанне на аўтобусе ў Гродна.
Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:
Aдправіцца ў 7.00 з плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”). Вялікая просьба не спазняцца!
Аўтобус з Росі ў Гродна:
Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”).
Аплата за аўтобус добраахвотная.
Iнфармацыя для вернікаў парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне
Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:
Адправіцца ў 7.00 ад капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага). Вялікая просьба не спазняцца!
Аўтобус з Росі ў Гродна:
Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага)