Skip to main content

Адбудзецца пілігрымка Ліда – Навагрудак, звязаная з ушанаваннем назарэтанак-мучаніц

les 4330-31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Ліда – Навагрудак. Гэтая пілігрымка, якая пройдзе ўпершыню, звязана з ушанаваннем навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў часы Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка выйдзе раніцай 30 ліпеня з лідскай парафіі св. Юзафа Рамесніка і благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц (вул. генерала Бяды, 71) пасля святой Імшы а 9-й гадзіне.

У ходзе пілігрымкі ўдзельнікі асаблівым чынам будуць разважаць аб сутнасці святога і ахвярнага хрысціянскага жыцця паводле слоў Хрыста: “Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку” (Ян 10, 10).

Пілігрымка завершыцца 31 ліпеня а 18-й гадзіне на месцы расстрэлу сясцёр назарэтанак (Батароўскі лес), дзе адбудзецца Эўхарыстыя. Пасля яе ў навагрудскім касцёле Перамянення Пана пройдзе малітоўнае чуванне.

Маршрут пілігрымкі: 30 ліпеня: Ліда – Бярозаўка; 31 ліпеня: Бярозаўка – Навагрудак.

Для запісу звяртацца па тэлефонах:

+375 29 589 49 94 ксёндз Віталій

+375 29 771 66 11 сястра Галіна