Skip to main content

Праграма дыяцэзіяльных урачыстасцяў у санктуарыі ў Тракелях

galounaja 74 2З 12 па 14 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) пройдуць адпустовыя ўрачыстасці дыяцэзіяльнага характару.

У межах урачыстасцяў, дэвіз якіх “Марыя – наша Каралева”, будзе святкавацца юбілей 15-годдзя з часу каранавання цудадзейнага тракельскага абраза. 5 ліпеня 2009 года кардынал Казімір Свёнтэк усклаў на абраз папскія кароны.

Да ўдзелу ва ўрачыстасцях, асабліва 12-13 ліпеня, запрашае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх заклікае ўзяць у іх удзел цэлымі сем’ямі, “прыбыць да нашай найлепшай Маці, каб даручыць Ёй свой сённяшні і заўтрашні дзень і каб прасіць аб міры, жаданым для нашых сем’яў і ўсяго свету”.

Праграма ўрачыстасцяў

12 ліпеня, пятніца

13.00 – святая Імша

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – праца творчых пляцовак у Марыйным садзе

17.30 – прывітанне пілігрымаў

18.00 – святая Імша для пілігрымаў

20.00 – Ружанец (Радасная частка)

21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

21.40 – канферэнцыя “Марыя – наша Каралева”

22.30 – Марыйны заклік

23.30 – урачыстая працэсія са свечкамі; святая Імша (Пастэрка)

13 ліпеня, субота

7.00 – Гадзінкі да Маці Божай, спеў у гонар Маці Божай

7.30 – Ружанец (частка Святла)

8.00 – святая Імша з удзелам святароў-юбіляраў і законных сясцёр

10.00 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў

10.45 – падрыхтоўка да святой Імшы

11.00 – урачыстая святая Імша

17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту “Марыя, адары мяне дарам мацярынства”

19.00 – святая Імша

14 ліпеня, нядзеля

9.00 – Ружанец (Балесная частка)

10.00 – святая Імша “за добрага мужа ці жонку”

11.00 – канцэрт

12.00 – Ружанец (Хвалебная частка)

13.00 – святая Імша падзякі за ласкі гэтых урачыстасцяў; благаслаўленне