Працэсія Божага Цела па вуліцах Гродна пройдзе 30 мая, у чацвер.
У 18.30 пачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
Пасля літургіі пачнецца эўхарыстычная працэсія. Яна пройдзе вуліцамі Гродна традыцыйным маршрутам.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў гродзенскіх парафій прыняць удзел у працэсіі, каб даць сведчанне сваёй веры для жыхароў горада.
30 мая - працэсія Божага Цела ў Гродне
- Падрабязнасці