Skip to main content

Юбілейны Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пройдзе ў Гродне (+праграма)

dzen decka1 чэрвеня пры парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне (мікрараён Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца юбілейны X Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “З малітвай праз жыццё”.

Праграма:

9.00 – рэгістрацыя груп, сняданак, пачатак працы атракцыёнаў

10.20 – падрыхтоўка да святой Імшы (касцёл)

10.30 – святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

11.45 – урачыстае адкрыццё юбілейнага Дня дзіцяці (сцэна), пачатак працы творчых майстэрняў

12.15 – пеннае шоў

з 12.30 да 17.30 - сустрэча з Міласэрным Айцом (адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, 15 хвілін для кожнай парафіі)

з 13.00 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – канцэрт гурта Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне “Ave”

16.15 – сустрэча з фокуснікам

17.30 – прысвячэнне дзяцей Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

18.00 – цырымонія заканчэння з гашэннем свечкі на юбілейным торце

У праграме магчымыя змены.

Умовы ўдзелу:

• колькасць удзельнікаў не абмежавана, запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла на Беларусі;

• узрост удзельнікаў – да 14 гадоў;

• павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей;

• з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок;

• асабісты ўзнос у памеры 2 руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі);

• аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая.

Арганізатар і адказны за мерапрыемства – кс. канонік Юрый Марціновіч:

электронны адрас:sakralna@gmail.com

тэлефон: +375 29 784 05 72