Skip to main content

Манаскія асобы запрашаюцца на святкаванне Дня кансэкраванага жыцця ў Гродне

manastwa 485 лютага ў Гродне будуць святкаваць Дзень кансэкраванага жыцця.

Сусветны дзень кансэкраванага жыцця адзначаецца ў Касцёле ў свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень увага асаблівым чынам звяртаецца на сведкаў прысутнасці Бога ў свеце – манаскіх асобаў.

Праграма:

10.00 – духоўная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі)

12.00 – святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў, узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч (катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)

13.30 – абед на заканчэнне (будынак біскупскай курыі)

Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх кансэкраваных асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, да ўдзелу ў святкаванні.

Дзень кансэкраванага жыцця ў Касцёле адзначаецца з 1997 г. Ён быў устаноўлены св. Янам Паўлам ІІ і прысвечаны малітве за тых, хто аддаў сваё жыццё служэнню Богу і людзям.