Skip to main content

Дзяўчаты і жанчыны запрашаюцца ў Гудагай на Дні цішыні

tiszina 1Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на чарговыя Дні цішыні пад назвай “Як жыць прыгожа і сэнсоўна. У школе кармэліцкіх святых”, якія адбудуцца з 26 па 28 студзеня ў Гудагаі.

Дні цішыні – гэта час на сустрэчу з Езусам і іншым чалавекам у атмасферы цішыні і малітвы.

У праграме будуць святая Імша, дзяленне Божым словам, адарацыя, малітва на Брэвіярыі, дзве канферэнцыі. Сустрэча распачнецца вечарам у пятніцу, скончыцца абедам у нядзелю.

За падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па нумары: +375 29 884 39 67 с. Ідалія

Таксама ёсць магчымасць правесці некалькі дзён у кляштары кармэлітак на асабістай малітве ці індывідуальных рэкалекцыях па-за Днямі цішыні.