Skip to main content

Адкрыты запіс на рэкалекцыі для жанчын у Росі

5147 31868 3c604dc8b93-4 лютага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі для жанчын “Прыгажосць і моц жанчыны”.

Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў рэкалекцыйным доме, правядзе іх кс. Віктар Ханько. Узрост удзельніц – ад 18 гадоў.

Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя па нумары: +375 29 586 39 16 (кс. Віктар). Тэлефанаваць або пісаць на Viber з 14.00 да 16.00.

Пры рэгістрацыі трэба ўказаць імя, прозвішча, кантактны тэлефон, паведаміць, ці патрэбныя ў дні рэкалекцый начлег, абед, вячэра, снеданне.

Магчымасць начлегу і месцы ў рэкалекцыйным доме абмежаваныя. Просьба абавязкова папярэдзіць у выпадку, калі замовілі начлег, абед, вячэру ці снеданне, але не скарыстаецеся імі ці наогул не прыбудзеце на рэкалекцыі.

За ўдзел у рэкалекцыях робіцца ахвяраванне ў рэкалекцыйным доме.

Папярэдні расклад:

3 лютага, субота

8.00-9.00 – прыбыццё

10.00 – першая канферэнцыя

12.00 – другая канферэнцыя

13.30 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя, споведзь

18.00 – святая Імша

19.00 – вячэра

20.00 – адарацыя з малітвай

4 лютага, нядзеля

8.30 – Ружанец

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя

12.00 – святая Імша

13.00 – абед, заканчэнне рэкалекцый