Skip to main content

У Гродне ёсць магчымасць далучыцца да малітвы ў абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў

0fb35a130379cee0c71d7b0d79eeade3 LУ некаторых касцёлах горада Гродна рэгулярна праходзіць малітва ў абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў.

На адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і святой Імшы моляцца аб вызваленні сэрцаў ад граху, за маці, якія ідуць на аборт, за медыкаў, аб пазбаўленні ад абыякавасці да праблем шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, насілля ў сям’і, аб дары захавання зачатых дзяцей, а таксама аб дары патомства для бяздзетных, неабходных дарах для духавенства і ўсіх, хто моліцца ў абарону жыцця.

Малітва адбываецца ў наступных парафіях:

Першы аўторак месяца – катэдральная парафія св. Францішка Ксаверыя:

18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – святая Імша

Першая серада месяца – парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі):

18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – святая Імша

Першая субота месяца – парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец):

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – святая Імша з благаслаўленнем маці, якія чакаюць патомства, і тых, хто жадае стаць маці. Пасля Імшы – сустрэча ўдзельнікаў групы ў абарону жыцця.

Другая субота месяца - парафія Святога Духа (Альшанка):

18.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – святая Імша

Трэці чацвер месяца – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці (Аўгустовак):

18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – святая Імша

Да ўдзелу ў малітве запрашаюцца ўсе жадаючыя.