Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія пройдуць з 24 па 26 лістапада ў Гудагаі.
Цыкл гэтых сустрэч сёлета прысвечаны тэме “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”. Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са св. Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба – яе “малую дарогу”.
З сабой мець Біблію і нататнік.
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 884 39 67 сястра Ідалія