Skip to main content

Урачыстасці 330-гадовага юбілею цудадзейнага абраза Маці Божай пройдуць у Барунах (праграма)

barynuСёлета адзначаецца 330-я гадавіна з таго часу, як абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які знаходзіцца ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Барунах (Ашмянскі дэканат), быў прызнаны цудадзейным.

Шмат людзей са збалелымі сэрцамі звяртаюцца да Маці Божай Барунскай і атрымоўваюць суцяшэнне і паратунак.

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Барунскай, якая ў тытуле Суцяшальніцы Засмучаных шанавалася здаўна, пройдуць у санктуарыі 13-14 кастрычніка.

Праграма:

13 кастрычніка, пятніца

20.00 – адарацыя перад абразом Маці Божай

21.00 – апэль да Маці Божай і працэсія са свечкамі

22.00 – святая Імша

14 кастрычніка, субота

9.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай

10.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

11.00 – Ружанец

12.00 – святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх вернікаў дыяцэзіі да ўдзелу ў юбілейных урачыстасцях. “Будзем сумесна прасіць аб заступніцтве Маці Божай, няхай Яна прытуляе да сябе ўсіх засмучаных, каб суцешыць і прывесці ўсіх да Хрыста, Крыніцы сапраўднай радасці”, – адзначыў біскуп у паведамленні, адрасаваным вернікам Гродзеншчыны.