Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Андрэю Юхніку

pasweczenia 7923 верасня дыякан Андрэй Юхнік прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.

Пасвячэнне ўдзеліць у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Будзе весціся яе прамая трансляцыя на youtube-канале гродзенскай катэдры.

Дыякан Андрэй Юхнік нарадзіўся 13 верасня 1998 г. у Лідзе, паходзіць з лідскай парафіі Святой Сям’і.

Дыяканскае пасвячэнне ўдзяліў яму біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 3 верасня 2022 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Aпошні год семінарыйнай вучобы і фармацыі правёў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Элку (Польшча). Нядаўна прайшоў літургічна-душпастырскую практыку ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).

Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за дыякана, які прыме пасвячэнне, каб ён мoг як найлепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні стаў добрым Божым святаром.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі