Skip to main content

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі курса “Назарэт”

recЗ 22 па 24 верасня ў Навагрудку адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса “Назарэт”, якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Гэтым разам удзельнікі будуць разважаць над тэмай Божага ўсынаўлення і служэння Богу. Назва рэкалекцый – “Дзеці ці Божыя слугі?”.

Рэкалекцыі курса “Назарэт” грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Словам Божым падчас гэтых духоўных практыкаванняў. Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Праграма:

22 верасня, пятніца

18.00 – святая Імша (касцёл)

19.00 – вячэра

20.00 – адарацыя, споведзь

21.00 – уводзіны

23 верасня, субота

8.00 – сняданак

9.00 – медытацыя

10.00 – канферэнцыя 1, самастойная праца

12.00 – святая Імша

13.00 – абед

15.00 – канферэнцыя 2, самастойная праца

18.00 – вячэра

20.00 – адарацыя

24 верасня, нядзеля

8.00 – сняданак

8.45 – канферэнцыя 3

10.00 – святая Імша

11.30 – заканчэнне, “Што забіраю з сабой?”

13.00 – абед

Запіс і атрыманне дадатковай інфармацыі па тэлефоне:

+375 44 771 99 83 Марына