У нядзелю 17 верасня ў Гродне пачнецца перэгрынацыя абразоў адзінаццаці мучаніц з Навагрудка і асобаў, звязаных з іх жыццём.
Перэгрынацыя пачнецца ў 16.00 у зале гродзенскага пабрыгіцкага кляштара. Абразы прадставяць пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку кс. доктар Юрый Жэгарын і вернікі гэтай парафіі.
Абразы будуць знаходзіцца ў Гродне каля 30 дзён. Перэгрынацыя прысвечана 80-годдзю з дня прыняцця сястрой Стэлай і яе паплечніцамі мучаніцкай смерці. Духоўны подзвіг гэтых святых жанчын з’яўляецца вялікім скарбам Касцёла на беларускай зямлі.