16 верасня ў вёсцы Несутычы пад Навагрудкам адбудзецца ўрачыстае асвячэнне старажытнай мураванай барочнай капліцы Святога Крыжа.
Асвячэнне здзейсніць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Пачатак у 15.00.
Ва ўрачыстасці прымуць удзел шматлікія госці. Свята аздобіць спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” з Гродна.