20 верасня ў гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя адбудзецца першая сустрэча семінара “Новае жыццё ў Духу Святым”.
Сустрэчы будуць праходзіць у гродзенскай катэдры па серадах з 19.30 да 21.15, скончацца 15 лістапада. Усяго будзе восем сустрэч, якія складаюцца з малітвы, дзялення разважаннямі ў групе і тэматычнай канферэнцыі.
“Праз гэтыя духоўныя практыкаванні Бог заахвоціў і да гэтага часу заахвочвае людзей ва ўсім свеце да жывой веры і адкрытасці на дзеянне Святога Духа”, – кажуць пра семінар яго арганізатары. Гэты семінар – рэкалекцыі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не толькі слухання, але і прапрацоўвання пачутага матэрыялу і вершаў з Бібліі сам-насам з Богам.
Удзельнікам патрэбна прысвяціць адзін вечар для сустрэчы з Богам у супольнасці на семінары і знайсці потым ціхае месца, у якім ім ніхто не будзе перашкаджаць, для штодзённай малітвы – індывідуальнай працы з разважаннем над Божым словам (каля 15 хвілін).
Удзельнікам можна прапусціць толькі адну сустрэчу.
Узрост удзельнікаў – з 16 гадоў.
Для ўдзелу абавязкова зарэгістравацца па спасылцы да 13 верасня.