10 верасня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы.
Пілігрымка пачнецца ў 8.30 ад капліцы гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка).
У 12.00 адбудзецца святая Імша ў капцёўскім санктуарыі, пасля – забавы для дзяцей і моладзі.
У 15.30 ад’язджае аўтобус з Капцёўкі ў Гродна.
Арганізатары запрашаюць у пілігрымку ўсіх ахвотных.