Skip to main content

Санктуарый у Тракелях запрашае адзначыць пачатак навучальнага года

trokУ нядзелю 3 верасня дзеці, студэнты, катэхеты, выхавацелі, настаўнікі і ўсе, хто прычыняецца да фармавання будучыні Касцёла з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, запрашаюцца на супольную малітву ў санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат), каб адзначыць Дзень ведаў і пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года.

“Распачнём новы навучальны і катэхетычны год з Паннай Марыяй, найлепшай настаўніцай чалавецтва, – заахвочвае кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі. – Марыя – лепшая вучаніца Хрыста і разам з тым наша настаўніца. Новы навучальны і катэхетычны год – дар Божы для ўсіх нас. Давайце створым супольнасць, будзем разам вучыцца, працаваць над сабой, кожны ў адпаведнасці са сваёй роляй і прызначэннем, адкрыем у Хрысце шлях і сэнс выхавання, новыя магчымасці фізічнага і духоўнага росту. Няхай Хрыстовае благаслаўленне дапаможа пераадолець цяжкасці, якія будуць сустракаць на сваім шляху вучні і настаўнікі”.

Праграма сустрэчы:

12.30 – Ружанец

13.00 – святая Імша

14.30 – забаўляльная праграма для дзяцей

Праграма будзе цікавай і насычанай. На Эўхарыстыі ўдзельнікі будуць маліцца аб дары мудрасці і разважлівасці для дзяцей, іх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў, а таксама за бацькоў, каб былі для сваіх дзяцей годным прыкладам. Пасля Імшы будзе ўдзелена благаслаўленне школьнікам і студэнтам, адбудзецца благаслаўленне заплечнікаў, дзённікаў, падручнікаў і школьных прылад. У межах дзіцячай забаўляльнай праграмы ўдзельнікаў чакае шмат сюрпрызаў і падарункаў.

Тэлефон:

+375 29 289 36 38 кс. Юрый Бяганскі