28 жніўня ў Слоніме адбудзецца XIX турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла II”. Да ўдзелу запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Удзельнікі падзяляюцца па ўзросце на дзве катэгорыі: малодшая (вучні 8-11 класаў), старэйшая (ад 17 гадоў).
Кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і даслаць у электронным выглядзе на адрас
Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі – 8 чалавек.
Усе футбольныя матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (пляцоўкі 20х40 м).
Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены – неабмежаваная колькасць.
Час гульні – два таймы па 10 хвілін.
Праграма турніру:
09.00 – прыезд каманд (касцёл св. апостала Андрэя, Слонім, плошча Льва Сапегі, 1)
10.00 – святая Iмша (касцёл св. апостала Андрэя, Слонім, плошча Льва Сапегі, 1)
11.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”)
13.30-14.00 – абед (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”)
14.00-17.30 – футбол (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”)
18.00 – уручэнне ўзнагарод
Запісацца можна да 20 жніўня па тэлефонах:
+375 29 319 54 65 Velcom, +375 33 624 35 22 МТС кс. Артур Малафей, арганізатар