15 жніўня ў Дуды (Іўеўскі дэканат) на традыцыйны фэст з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вырушыць пілігрымка з Іўя.
Пілігрымка распачнецца а 12-й гадзіне каля касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і зойме дзве гадзіны, за якія пілігрымы пройдуць каля 6 кіламетраў.
Святая Імша ў Дудах распачнецца ў 14.00.
Фэст у Дудах з’яўляецца глыбокай традыцыяй Іўеўшчыны, гісторыя якой налічвае амаль 500 год. Да абраза Маці Божай у дудскай святыні здаўна імкнуцца трапіць шматлікія вернікі з наваколля.