14 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) пройдзе штогадовая ўрачыстасць Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных. Урачыстасці па традыцыі будзе папярэднічаць Навэнна да Маці Божай Барунскай.
Кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч запрашае ўсіх святароў і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі да ўдзелу ў навэнне.
У межах навэнны на працягу дзевяці тыдняў у санктуарыі будуць узносіцца малітвы за Касцёл у Беларусі, за ўсе сем’і і за нашу краіну.
Суботы кожнага з гэтых тыдняў будуць прызначаны для пэўных дэканатаў Гродзенскай дыяцэзіі. Гэты падзел з’яўляецца ўмоўным. Наведваць санктуарый могуць усе пілігрымы ў любы час.
Урачыстасць Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных, якая пачнецца ў санктуарыі 14 кастрычніка ў 12.00, стане кульмінацыяй навэнны.
“Няхай каля святога абраза Маці Божай, нашай Суцяшальніцы ў Барунах, праз Яе магутнае заступніцтва засмучаныя атрымаюць суцяшэнне, хворыя – здароўе душы і цела, а прыгнечаныя і пакрыўджаныя – дапамогу і паратунак”, – жадаюць арганізатары набажэнстваў.
Праграма навэнны па суботах (падзел па дэканатах):
12 жніўня – Ашмянскі дэканат
19 жніўня – дэканаты Гродна-Усход, Гродна-Захад, Сапоцкінскі
26 жніўня – Шчучынскі, Радунскі дэканаты
2 верасня – Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Мастоўскі дэканаты
9 верасня – Навагрудскі, Слонімскі, Дзятлаўскі дэканаты
16 верасня – Лідскі дэканат
23 верасня – Іўеўскі дэканат
30 верасня – Смаргонскі дэканат
7 кастрычніка – Астравецкі дэканат
Кожную суботу ў 12.00 у санктуарыі будзе цэлебравацца Імша для пілігрымаў.
Для груп з дэканатаў, якія будуць наведваць санктуарый, будуць арганізаваны экскурсійнае абслугоўванне і гарачы абед.
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 29 582 25 62 кс. Павел Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя