Аматары ровараў запрашаюцца здзейсніць велапілігрымку ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат). 13 жніўня ў санктуарыі адбудзецца іх сустрэча, у межах якой пройдуць веласпаборніцтвы.
“Не пашкадуйце свайго часу і сіл, ахвяруйце Маці Божай цяжкасці пераадольвання некалькіх дзясяткаў кіламетраў”, – заахвочвае кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі.
Праграма сустрэчы:
12.00 – рэгістрацыя груп
12.30 – прывітанне ўдзельнікаў, малітва на ружанцы
13.00 – святая Імша
14.00 – кава-паўза
14.30 – веласпаборніцтвы
16.00 – падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў, благаслаўленне прысутных