Skip to main content

У Ваўкавыску памоляцца за кс. прэлата Антонія Філіпчыка ў 30-ы дзень яго смерці

filipczyk pohorony 619 жніўня ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Антонія Філіпчыка ў 30-ы дзень яго смерці.

Пачатак у 19.00.

Духавенства, сёстры законныя і свецкія вернікі запрашаюцца, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa святара.

Ксёндз прэлат Антоній Філіпчык, сын Антонія і Феліцыі, нарадзіўся 17 чэрвеня 1949 г. у вёсцы Чыжоўшчына на Астравеччыне.

Скончыў сярэднюю школу ў Варнянах. У 1977-1982 гг. вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Каўнасе.

6 чэрвеня 1982 г. у катэдры ў Каўнасе біскуп Людвік Павалёніс удзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У першыя гады святарскага служэння быў вікарыем у Літве ў Швянчонісе (1982 г.), Эйшышкесе (1982-1983 гг.), затым пробашчам парафіі ў Пабрадэ.

У лістападзе 1988 г. прыбыў у Ваўкавыск. Да самай смерці быў пробашчам парафіі св. Вацлава і дэканам Ваўкавыскага дэканату. Адышоў у вечнасць 9 ліпеня.