Skip to main content

Сёлета пешая пілігрымка Гродна-Рось вырушыць з Вялікіх Эйсмантаў

grodno ros 1225 жніўня адбудзецца ХХI пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі.

Другі год запар пілігрымка выйдзе не з Гродна, а з Вялікіх Эйсмантаў і працягнецца не два дні, як раней, а адзін. Яе маршрут наступны: Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.

Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Імкніцеся да спакою з усімі і да святасці” (Гбр 12, 14).

Пілігрымка пачнецца малітвай у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Запісацца можна да 4 жніўня па спасылцы

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+ 375 29 78 40 572 ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі

Праграма пілігрымкі:

07.00 – ад’езд на аўтобусе з плошчы Савецкай у Гродне (прыпынак крама “Баторыя”)

08.00 – ранішнія малітвы ў касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)

08.10 – Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км)

09.25 – лес – 09.55 – сад (2 км)

10.20 – сад – 11.40 – Рэпля (5 км)

11.40 – 12.40 – абед

12.40 – Рэпля – 13.45 – Дулеўцы (5 км)

14.10 – Дулеўцы – 15.25 – Роскае лясніцтва (5 км)

15.50 – Роскае лясніцтва – 17.15 – Рось (5 км)

17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага

17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы

18.00 – святая Імша

20.30 – вяртанне на аўтобусе ў Гродна.

Тым, хто жадае даехаць на аўтобусе з Гродна да Вялікіх Эйсмантаў, а затым з Росі да Гродна, просьба абавязкова ўказаць гэта падчас запісу ў пілігрымку.

Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:

Aдправіцца ў 7.00 з плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”). Вялікая просьба не спазняцца!

Аўтобус з Росі ў Гродна:

Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да плошчы Савецкай (прыпынак крама “Баторыя”).

Iнфармацыя для вернікаў парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне

Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:

Адправіцца ў 7.00 ад капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага). Вялікая просьба не спазняцца!

Аўтобус з Росі ў Гродна:

Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага).