Skip to main content

Тракельскі санктуарый запрашае адсвяткаваць Дзень дзядуль і бабуль

staniewski trok 3123 ліпеня Касцёл у трэці раз адзначыць Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. З гэтай нагоды ўсе ахвотныя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца ў дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

У санктуарыі яны змогуць папрасіць перад абліччам Маці Божай Каралевы сем’яў аб Божым благаслаўленні і святасці для сваіх дзядуль і бабуль, а для памерлых – аб вечным жыцці ў небе. Яны атрымаюць магчымасць падзякаваць Богу за дзядуль і бабуль – гэты цудоўны дар, а таксама памаліцца аб адзінстве сем’яў.

Праграма свята:

12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

13.00 – святая Імша ў інтэнцыі ўсіх дзядуль і бабуль Гродзенскай дыяцэзіі – жывых і памерлых

14.30 – сустрэча пры каве

15.00 – Крыжовы шлях, пасля – благаслаўленне

“Маці Божая Тракельская чакае вас!” – адзначае кусташ тракельскага санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі, запрашаючы на свята.

Тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 29 289 36 38 ксёндз Юрый Бяганскі