22 ліпеня дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях запрашае аматараў рыбнай лоўлі.
Запрашаюцца таксама тыя, хто магчыма, упершыню возьме ў рукі вуду, а таксама тыя, хто любіць проста назіраць за гэтым працэсам.
Праграма:
10:30 – св. Імша ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства;
11:00-14:00 – конкурс аматараў рыбнай лоўлі (на азёрах Марыйнага саду);
14:00-14:30 – абед (частаванне прыгатаванымі рыбнымі стравамі);
14:30-15:00 – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу.
У конкурсе аматараў рыбнай лоўлі могуць прыняць удзел парафіяльныя каманды ў складзе 5-ці чалавек. Спаборніцтвы праводзяцца ў індывідуальным і камандным заліку.
Сярод удзельнікаў будзе выбрана самая вялікая вылаўленая рыба, адзначаць таго, хто першым зловіць здабычу. У камандным заліку прадстаўлены намінацыі на максімальны вес і максімальную колькась вылаўленай рыбы.
Кожны ўдзельнік павінен мець сваю вуду і ўсе неабходныя прыстасаванні. Прыемны бонус – уся злоўленая рыба застаецца рыбакам.