Skip to main content

80-годдзе з часу мучаніцкай смерці бласлаўлёных сясцёр назарэтанак адзначаць у Батароўскім лесе пад Навагрудкам

les nv 23Памятныя ўрачыстасці адбудуцца на месцы, дзе нямецкія акупанты падчас ІІ Сусветнай вайны расстралялі 11 сясцёр назарэтанак. Манахіні дабравольна аддалі жыццё за мужчын з навагрудскіх сем’яў.

31 ліпеня

18:00 – св. Імша ў Батароўскім лесе (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)

21:00 – пачатак начнога чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана

22:00 – канферэнцыя, Вяночак да бласлаўлёных сясцёр мучаніц у інтэнцыі сем’яў

23:00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

1 жніўня

2:00 – Крыжовы шлях

2:45 – Вяночак да Божай міласэрнасці

3:00 – праграма, падрыхтаваная членамі Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта

4:30 – св. Імша ў прыкладную гадзіну расстрэлу сясцёр

29 ліпеня вырушыць пешая пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак да месца мучаніцтва бласлаўлёных сясцёр назарэтанак. Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефонах: (8 029) 809-30-95 – кс. Павел, (8 029) 325-84-89 – Таццяна.