29 ліпеня парафія святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) будзе шчыра вітаць удзельнікаў розных узростаў на фестывалі-рэкалекцыях "NOVAFEST".
Нагадваем, што тэмай сёлетняга фестывалю з’яўляецца еднасць. Глыбіню цытаты з Евангелля “Адно ёсць цела і адзін дух” (Еф. 4:4) будуць раскрываць спікеры: а. Віталь Слука, кс. Яўген Шымановіч, с.Ігнацыя Чаеўская.
Актыўна і плённа ідзе падрыхтоўка да трэцяга па ліку фестывалю. У гэтым годзе малодшых удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя заданні, цікавыя квэсты, якія дапамогуць больш даведацца пра Панну Марыю, паглыбіцца ў разважанні наконт хрысціянскіх каштоўнасцей.
Рыхтуюцца новыя паштоўкі для “Казіміраўскай пошты”, на якіх будуць размешчаны выявы малюнкаў дзяцей у межах аб’яўленай у чэрвені акцыі.
Арганізатары просяць усіх, хто плануе зарэгістравацца, але яшчэ гэтага не зрабіў, не адкладваць гэтага пытання на апошні тыдзень, а запоўніць рэгістрацыйную форму ці патэлефанаваць да 23 ліпеня.
Праграма:
10:00 Рэгістрацыя
11:00 Святая Імша
13:00 Канферэнцыя. Кс Яўген Шымановіч “Адно цела і адзін дух”
14:00 Адпачынак, асабісты час, абед
14:45 Вяночак да Божай Міласэрнасці і праслаўленне спевамі
15:15 Квэст для дзяцей
15:30 Канферэнцыя. С Ігнацыя Чаеўская “Адзінства - дар Міласэрнага Айца”
16:30 Сведчанні
18:30 Крыжовы шлях прабачэння
20:00 Адарацыя. Ружанец. Малітва аздараўлення
21:30 Благаслаўленне
Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца па тэлефонах:
+375 29 8832870 Вікторыя (telegram, viber)
+375 29 2673028 Аксана (telegram, viber)
Адрас. Касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.
Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск–Уселюб–Мінск, Гродна–Уселюб–Гродна.
Алена Казловіч