З 7 па 9 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудуцца адпустовыя ўрачыстасці.
Дэвіз сёлетняга Тракельскага фэсту – “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і”.
Праграма:
7 ліпеня, пятніца
10.00 – спеў да Маці Божай Тракельскай і Ларэтанская літанія з удзелам колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі
10.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
11.15 – канферэнцыя (кс. Міхал Ластоўскі)
12.00 – Крыжовы шлях (кс. Міхал Ластоўскі)
13.00 – святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч)
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – праца творчых пляцовак у Марыйным садзе
17.30 – прывітанне пілігрымаў (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
18.00 – святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)
20.00 – Ружанец (Радасная частка, праводзяць вернікі з парафіі ў Беняконях)
21.00 – канферэнцыя “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і” (дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
21.45 – Марыйны заклік (a. Анджэй Ядкоўскі CSsR)
23.00 – урачыстая працэсія са свечкамі; святая Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
8 ліпеня, субота
7.00 – Гадзінкі да Маці Божай і спеў Марыйных песень
8.00 – Ружанец (таямніцы Святла, праводзяць сёстры эўхарысткі)
9.00 – святая Імша з удзелам святароў-юбіляраў і сясцёр законных (цэлебруе біскуп Мікалай Дубінін з Расіі)
11.00 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў (біскуп Юрый Касабуцкі)
12.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
13.00 – урачыстая святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту “Марыя, адары мяне дарам мацярынства”
18.00 – аднаўленне абяцанняў святога хросту
19.00 – святая Імша (цэлебруе кс. канонік Юрый Бяганскі)
21.00 – сустрэча ля вогнішча і прагляд фільма
9 ліпеня, нядзеля
9.00 – Ружанец (Балесная частка, праводзяць настаўнікі тракельскай і дварышчанскай школ)
10.00 – святая Імша “за добрага мужа ці жонку” (цэлебруе кс. канонік Юрый Бяганскі)
11.00 – канцэрт
12.00 – Ружанец (Хвалебная частка, праводзяць дзеці, якія сёлета прынялі Першую Камунію)
13.00 – святая Імша ў інтэнцыі падзякі за ласкі гэтых урачыстасцяў (цэлебруе кс. канонік Юрый Бяганскі); урачыстае благаслаўленне
Усіх вернікаў дыяцэзіі і гасцей запрашае да ўдзелу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.