У Навумавічах каля Гродна адзначаць 80-ю гадавіну мучаніцкай смерці святароў і жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных гітлераўцамі падчас Другой сусветнай вайны, з 13 па 16 ліпеня 1943 года.
Па словах гісторыкаў, у гэтым месцы ў велізарных магілах можа спачываць больш за тры тысячы чалавек, цвет грамадства – інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духавенства.
Сярод гэтых ахвяр была таксама Мар’яна Бярнацкая, якую 13 чэрвеня 1999 г. беатыфікаваў Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны.
Святая Імша на месцы расстрэлу (Форт №2 за горадам Гродна) адбудзецца ў суботу 15 ліпеня ў 18.00.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх ахвотных на гэтую супольную малітву праз заступніцтва благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у інтэнцыі іх сем’яў, дзяцей і ўнукаў.